Пяць брутальных мужчын са стрэльбамі, дзве лягавыя сабакі, дваццаць пяць прыгожых яркіх птушак: як рэалізоўваюць свой "паляўнічы інстынкт" прадстаўнікі моцнай... 30.11.2017, Sputnik Беларусь
Мужчыны ў камуфляжы са стрэльбамі наперавес, сабакі з дрыжакамі ад прадчування хуткай здабычы, асцярожныя птушкі, якія хаваюцца ў кустах і высокай траве, дакладная і не вельмі стральба, утульнасць і цяпло вогнішча пасля дзясяткаў пройдзеных кіламетраў, размовы пад гарачую страву і дзяльба здабычы — гэта і ёсць паляванне на фазана.Паляўнічыя кажуць, што іх хобі з часам становіцца стылем жыцця. Многія з іх прывозяць у лес і далучаюць да культуры палявання сем'і. Паляванне — відовішча захапляльнае.Паляванне на вальернага фазана ў Беларусі сёння даволі папулярнае, а арганізоўваюць яго ўсяго некалькі паляўнічых гаспадарак у розных абласцях краіны. У Капыльскім вопытным лясгасе гэтую паслугу прадстаўляюць з 2015 года. За два гады на фазана тут паспелі папаляваць некалькі сотняў беларусаў, групы турыстаў з Расіі і нават акцёр Марат Башараў.Чытайце рэпартаж Sputnik:Мы ведаем, дзе сядзіць фазан: паляванне на экзатычную птушку ў Беларусі >>
Пяць брутальных мужчын са стрэльбамі, дзве лягавыя сабакі, дваццаць пяць прыгожых яркіх птушак: як рэалізоўваюць свой "паляўнічы інстынкт" прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Мужчыны ў камуфляжы са стрэльбамі наперавес, сабакі з дрыжакамі ад прадчування хуткай здабычы, асцярожныя птушкі, якія хаваюцца ў кустах і высокай траве, дакладная і не вельмі стральба, утульнасць і цяпло вогнішча пасля дзясяткаў пройдзеных кіламетраў, размовы пад гарачую страву і дзяльба здабычы — гэта і ёсць паляванне на фазана.
Паляўнічыя кажуць, што іх хобі з часам становіцца стылем жыцця. Многія з іх прывозяць у лес і далучаюць да культуры палявання сем'і. Паляванне — відовішча захапляльнае.
Паляванне на вальернага фазана ў Беларусі сёння даволі папулярнае, а арганізоўваюць яго ўсяго некалькі паляўнічых гаспадарак у розных абласцях краіны. У Капыльскім вопытным лясгасе гэтую паслугу прадстаўляюць з 2015 года. За два гады на фазана тут паспелі папаляваць некалькі сотняў беларусаў, групы турыстаў з Расіі і нават акцёр Марат Башараў.
Сняданак паляўнічага. Каб добра папаляваць, трэба добра паесці перад гэтым, перакананыя заўзятыя паляўнічыя. У Капыльскім вопытным лясгасе іх частуюць, як шляхту: блінамі з мачанкай.
Традыцыйныя званочкі, якія апавяшчаюць паляўнічага, што сабака знайшла здабычу, у сучасным свеце замянілі на біперы - адмысловыя прылады, якія пішчаць, як толькі выжла стане ў стойку.
Нягледзячы на тое, што зараз паляванне не з'яўляецца асноўнай крыніцай пражытка людзей, паляўнічыя перакананыя, што забіваць птушак і выкідваць іх, не ужываючы ў ежу, няправільна.
Часам сабака не можа справіцца з інстынктам, і душыць фазана яшчэ да таго, як ён паспявае ўзляцець. Паляўнічыя рэагуюць спакойна: гэта таксама элемент здабычы птушкі, хай і нечаканы.
Пасля сігналу аб заканчэнні палявання здабытых фазанаў кладуць на выкладзеную ігліцай пляцоўку - гэта рытуал з мінулага, які выконваюць і сучасныя паляўнічыя.
Удалым паляванне лічыцца тады, калі здабываецца 50% са ўсёй высаджанай птушкі. Так і атрымалася: паляўнічыя падстрэлілі 12 фазанаў з 25. Не здабытая птушка застаецца ва ўгоддзях.