Радыё

Пацееў і Ганчарык: сэрцу патрэбна аэробная нагрузка

© Sputnik / Виктор ТолочкоНамеснік дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Пацееў і вядучы супрацоўнік лабараторыі парушэння рытму сэрца РНПЦ "Кардыялогія" Дзмітрый Ганчарык
Намеснік дырэктара РНПЦ Кардыялогія Аляксандр Пацееў і вядучы супрацоўнік лабараторыі парушэння рытму сэрца РНПЦ Кардыялогія Дзмітрый Ганчарык - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Намеснік дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Пацееў і вядучы супрацоўнік лабараторыі парушэння рытму сэрца РНПЦ "Кардыялогія" Дзмітрый Ганчарык распавялі радыё Sputnik Беларусь пра тое, якія нагрузкі патрэбныя сэрцу.
Пацеев и Гончарик: сердцу не нужен покой, нужна аэробная нагрузка

Прынята лічыць, што развіццё многіх захворванняў, у тым ліку і сардэчна-сасудзістай сістэмы, можна папярэдзіць з дапамогай фізічных нагрузак. Аднак тут важна знайсці правільны баланс, паколькі рэгулярнае ператамленне ад фізічных нагрузак правакуе праблемы з сэрцам, у той час як пры правільнай нагрузцы на арганізм сэрца працуе больш паўнавартасна.

Пацыентаў з хваробамі кровазвароту ў Беларусі стала ў 10 разоў больш - Sputnik Беларусь
Відэа
Пацыентаў з хваробамі кровазвароту ў Беларусі стала ў 10 разоў больш

"Для сэрца спакой не патрэбны, для сэрца патрэбна фізічная актыўнасць. Прычым не ўся фізічная актыўнасць, не штанга або гіра, а аэробная фізічная нагрузка. Гэта плаванне, хуткая хада, бег, веласпорт. Фізічная актыўнасць і трэніраванасць — гэта тое, што на самой справе трэба сэрцу", — кажа Пацееў.

Спецыялісты рэкамендуюць дазаваць фізічныя нагрузкі ў залежнасці ад узросту чалавека і яго стану здароўя. І прывыкаць да такой сістэмы, натуральна, лепш у маладым узросце.

"Моладзь можна больш матываваць і стварыць у іх жаданне быць здаровым на будучыню, захаваць сябе так, каб жыць шчасліва і дасягаць нейкіх вышынь. У больш старэйшага пакалення ўжо сфармаваныя жыццёвыя стэрэатыпы, з імі працаваць значна складаней. Як з імі працаваць — гэта пытанне і сацыяльнай рэкламы, і растлумачальнай працы лекараў для таго, каб іх матываваць", — адзначае Ганчарык.

Увесь пералік рэкамендацый намесніка дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандра Пацеева і вядучага супрацоўніка лабараторыі парушэння рытму сэрца РНПЦ "Кардыялогія" Дзмітрыя Ганчарыка слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0