Беларуска Алена Шчарбак вучылася ў агенцтве мадэляў "Тамара", яшчэ ў 1995 годзе атрымала тытул "Міс Беларусь-Рэклама-95", а праз год стала пераможцай конкурсу "Нацыянальная мадэль Беларусі-96".
"Мая сям'я — маё багацце. Я люблю тое, што раблю, люблю сваю Беларусь, маё жыццё — гэта танец, напоўнены верай і любоўю", — распавядае ўдзельніца ад Беларусі ў прэзентацыйным роліку.
У віртуальным галасаванні, якое было наладжана арганізатарамі на старонцы ў Facebook, Шчарбак узначальвае топ-10 канкурсантак, на другім месцы прадстаўніца Дубая, на трэцім — японка.
У гэтым годзе конкурс пройдзе ў Кітаі. Ён стартаваў 4 снежня. Кошт удзелу — 2,5 тысячы долараў.