Мінінфарм абмежаваў доступ да шэрагу парталаў

© PexelsКамп'ютар
Камп'ютар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераважная колькасць інтэрнэт-сайтаў, да якіх абмежаваны доступ, парушылі заканадаўства аб рэкламе.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 9 інтэрнэт-рэсурсаў і іх састаўных частак, у тым ліку за прапаганду парнаграфіі і распаўсюджванне наркотыкаў, паведамілі ў ведамстве.

Перапіс насельніцтва - перапісчыкі ў Маладзечне - Sputnik Беларусь
У Беларусі рыхтуюцца да перапісу насельніцтва праз інтэрнэт

Дадзенае рашэнне было прынята на падставе артыкулаў 38, 511 закона "Аб сродках масавай інфармацыі".

"За распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, абмежаваны доступ да двух інфармацыйных рэсурсаў, за прапаганду парнаграфіі — да аднаго інфармацыйнага рэсурсу", — паведамілі Sputnik у сераду ў Міністэрстве інфармацыі.

Таксама на падставе лістоў з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абмежаваны доступ да 6 інфармацыйных рэсурсаў (dengitut3.by, immigrant.by, bn.by, belaruscity.net/minsk/photo-22619.html, займ-пад-залог.бел, belarusgo.com) за размяшчэнне неналежнай рэкламы, распавялі ў Мінінфармацыі.

Акрамя гэтага, вынесена пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты "Барысаўскія навіны" і ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу borisovnews.by — прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству "Букас медыя-цэнтр" за парушэнне патрабаванняў артыкула 38 закона "Аб СМІ", — сказалі ў міністэрстве.

Стужка навiн
0