НАК Беларусі шакаваны рашэннем па ўдзелу Расіі ў Алімпіядзе-2018

© Sputnik / Виктор ТолочкоНАК Беларусі
НАК Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску ўпэўненыя, што вердыкт МАК не будзе спрыяць зняццю напружанасці і вырашэнню допінгавых праблем.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі назваў рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па ўдзелу Расіі ў Алімпіядзе-2018 "беспрэцэдэнтна суровым".

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Несцяровіч: сітуацыя вакол зборнай Расіі трывожная і палітызаваная

У аўторак па выніках пасяджэння Выканкама МАК у Лазане было прынята рашэнне дапусціць "чыстых" расійскіх спартсменаў да Гульняў-2018, але пад нейтральным сцягам. Хто канкрэтна зможа паехаць у Пхенчхан, вырашыць спецыяльная камісія. Акрамя таго, Выканкам МАК прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі Алімпійскага камітэта Расіі (АКР).

"Гэта рашэнне выклікала шок, эмоцыі перапаўняюць… Рашэнне дыскваліфікаваць расійскі алімпійскі камітэт… Мне здаецца, што рашэнне беспрэцэдэнтнае, яно ніякім чынам не будзе спрыяць зняццю напружанасці і вырашэнню допінгавых праблем у спорце ў цэлым. Рашэнне беспрэцэдэнтна суровае", — сказаў генеральны сакратар НАК Георгій Катулін.

Ён нагадаў, што згодна з палажэнням Алімпійскай хартыі, прадстаўляць краіну на Алімпійскіх гульнях мае права толькі нацыянальны алімпійскі камітэт, а "ў дадзеным выпадку (рашэнне МАК) яна (хартыя) не працуе".

Пасля вердыкту МАК кіраўнік АКР Аляксандр Жукаў заявіў, што рашэнне аб удзеле расійскіх спартоўцаў пад нейтральным сцягам будзе прынята на Алімпійскім сходзе. Калі яно адбудзецца, ён не ўдакладніў.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года.

Стужка навiн
0