Плывец Бокій заваяваў яшчэ 2 золата на ЧС сярод паралімпійцаў

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкІгар Бокій
Ігар Бокій - Sputnik Беларусь
Падпісацца
23-гадовы беларускі спартсмен за сваю кар'еру выйграў 20 залатых медалёў ЧС.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў яшчэ два залатыя медалі на Чэмпіянаце свету сярод атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі, паведамляе Sputnik.

Беларускі плывец Ігар Бокій - Sputnik Беларусь
Герой Паралімпіяды – беларус Ігар Бокій

У гэтыя дні ў Мехіка праходзіць сусветнае першынство па плаванні сярод паралімпійцаў. У чарговы спаборніцкі дзень Бокій святкаваў перамогу на дыстанцыях 50 метраў вольным стылем (23,53 секунды) і "стометроўцы" брасам (1 хвіліна 6,17 секунды).

Раней беларус выйграў золата на дыстанцыях сто метраў на спіне, сто метраў батэрфляем і 400 метраў вольным стылем >>

Акрамя таго, скарбонка зборнай Беларусі папоўнілася яшчэ двума срэбнымі ўзнагародамі Рыгора Зудзілава (400 метраў вольным стылем) і Аляксандры Свадкоўскай (100 метраў брасам).

Усяго ж беларусы заваявалі ў Мехіка 13 узнагарод (сем залатых, пяць срэбраных і адну бронзавую). У медальным заліку Беларусь размяшчаецца на шостым месцы, першае ў спартсменаў з Кітая (33 медалі).

Чэмпіянат свету завершыцца ў пятніцу, 7 снежня.

Стужка навiн
0