5 снежня ў швейцарскай Лазане прайшло пасяджэнне Выканаўчага камітэта МАК, на якім абмеркавалі пытанне ўдзелу зборнай Расіі ў Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Па выніках пасяджэння быў вынесены вердыкт: на Гульні могуць паехаць "чыстыя" расійскія спартсмены, але выступаць яны будуць пад алімпійскім сцягам.
Многія расійскія палітыкі адрэагавалі на гэта рашэнне заклікамі байкатаваць Алімпіяду-2018, але большасць спартсменаў і трэнераў лічаць, што ехаць на Гульні трэба. Уладзімір Пуцін заявіў, што не супраць удзелу расійскіх спартсменаў у АГ пад алімпійскім сцягам, а МАК паведаміў, што возьме на сябе ўсе іх выдаткі.
Большасць апытаных лічаць несправядлівым рашэнне МАК і ўпэўненыя ў тым, што расійскія спартсмены павінны ўдзельнічаць у Алімпіядзе пад сцягам сваёй краіны.
Што яшчэ думаюць беларусы пра гэта, глядзіце на відэа Sputnik Беларусь.