МІНСК, 7 сне — Sputnik. У канцы тыдня ў Беларусь прыйдуць цёплыя паветраныя масы, аднак магчымы мокры снег і дождж, паведамілі Sputnik беларускія сіноптыкі.
Згодна з прагнозам надвор'я на пятніцу, у рэспубліку прыйдуць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы.
8 снежня будзе воблачна з праясненнямі, уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць мокры снег і дождж, а месцамі — і ўдзень. Вецер чакаецца паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ў раёне —5..+1, удзень — у раёне 0..+6.
У суботу, 9 снежня, у Беларусі будзе паніжаны атмасферны ціск. Уначы і ўдзень магчымыя кароткачасовыя ападкі. Уначы будзе —3..+2, а ўдзень — да 4 градусаў.
У нядзелю, 10 снежня, надвор'е зменяць атмасферныя франты з тэрыторыі Украіны. Мокры снег і дождж таксама будуць ісці па большай частцы Беларусі, а месцамі ападкі будуць моцнымі. Месцамі магчымы парывісты вецер. На працягу сутак чакаецца ад —3 да +2 градусаў, на паўднёвым усходзе — да +5.