Калекцыянер Андрэй Бягун спачатку сабраў самую вялікую ў краіне калекцыю навагодніх упрыгожванняў усіх краін свету, а пасля заснаваў фабрыку беларускіх ёлачных цацак.
Фабрыка працуе ўвесь год, хаця яе прадукцыю мы і набываем толькі адзін сезон у годзе. Каб зрабіць цацку максімальна нацыянальнай, нават да выбару матэрыялу падыходзяць асабліва старанна — футра ў мясцовага Дзеда Мароза выраблена з беларускага лёну.
У мінулым годзе хітом сталі цацкі з беларускім арнаментам, у гэтым годзе тут асвоілі тэхніку ф'юзінга — склейвання шкляных дэталяў адно з адной.
Праца гэтая складаная, на вытворчасць адной цацкі спатрэбіцца амаль 24 гадзіны. Затое кожная сняжынка выглядае па-сапраўднаму далікатнай і вытанчанай.