У галерэі Беларускага саюза дызайнераў да канца снежня працягваецца выстава-біенале "Лiхтарт", прысвечаная святлу "ў прыкладным і філасофскім сэнсах". Прынамсі, так кажуць пра экспазіцыю самі яе стваральнікі.
Вядомы беларускі мастак і дызайнер, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі распавёў тэлеканалу "Беларусь 3" аб канцэпцыі экспазіцыі і яе экспанатах.
"Гэта ўжо трэці "Лiхтарт". Людзі чакалі гэтую падзею і ўвесь час нас прыспешвалі. Мы абвясцілі збор прадметаў і нікому не адмовілі. Нас такі фармат задавальняе, таму што выхалашчаныя сухія экспазіцыі, мне здаецца, народу ўжо не цікавыя", — кажа Сурскі.
Хараство экспазіцыі ў тым, што прадстаўленыя публіцы аб'екты кожны можа аднавіць у сябе дома, на кухні ці ў майстэрні. Напрыклад, хопіць прыладзіць лямпачку да кансервавай банкі, каб атрымалася свяцільня, распавядае дызайнер.
"Гэта падстава для дызайнераў пакінуць свае сумныя і нудныя праекты і заняцца творчасцю там, дзе іх ніхто не абмяжоўвае. Людзей на самой справе распірае, ім хочацца выказацца. І нашы сцены адкрыты не толькі для прафесійных дызайнераў, але і для неафітаў", — адзначае Сурскі.
На выставе прадстаўлены самыя разнастайныя аўтарскія свяцільні, акрамя таго, у экспазіцыі знайшлося месца жывапісу, графіцы і мастацкай фатаграфіі.
Каментар вядомага беларускага мастака і дызайнера, старшыні Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрыя Сурскага слухайце на радыё Sputnik Беларусь.