Відэа

Беларус забіў лепшы гол у чэмпіянаце Казахстана ў 2017 годзе

Падпісацца
Беларускі футбаліст абышоў у галасаванні форварда "Кайрата" Андрэя Аршавіна. Глядзіце на відэа гол у выкананні беларуса.

У панядзелак скончылася галасаванне заўзятараў за лепшы гол сезона-2017, паведамляе партал sports.kz. Аматары футбола на працягу дзесяці дзён актыўна галасавалі за прэтэндэнтаў, якія былі прапанаваны Прафесійнай футбольнай лігай Казахстана (ПФЛК).

Відэафакт: брамнік ФК Крумкачы забіў мяч праз усё поле - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: брамнік ФК "Крумкачы" забіў мяч праз усё поле

Першае месца заняў беларус Ігар Зяньковіч, які выступае за "Актобе". Яго гол у матчы супраць "Шахцёра" ў Карагандзе набраў 2698 балаў. Другое месца заняў расіянін Андрэй Аршавін з "Кайрата" (2496). Тройку лепшых замкнуў Ісламбек Куат (942), які прадстаўляе "Астану".

Беларус Зяньковіч з'ехаў у Казахстан пяць гадоў таму, там ён атрымаў казахстанскі пашпарт. У мінулым сезоне форвард вызначыўся дзевяць разоў у 30 матчах — ён займае восьмае месца ў спісе снайпераў.

Стужка навiн
0