МІНСК, 12 сне — Sputnik. Канцэрт легендарных Deep Purple павінен быў адбыцца ў Мінску 4 чэрвеня на "Чыжоўка-арэне" ў межах сусветнага "The Long Goodbye Tour", прысвечанага 50-годдзю гурта.
"З вялікім шкадаваннем паведамляем аб адмене канцэрта Deep Purple у Мінску ў сувязі з лагістычнымі складанасцямі. Замест гэтага гурт 3 чэрвеня выступіць у Рызе і затым адправіцца ў Кіеў. Прыносім свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці", — адзначаюць арганізатары.
"The Long Goodbye Tour" прысвечаны 50-годдзю Deep Purple і многімі ўспрымаецца, як развітальны. "Гэта апошні вялікі сусветны тур", — сказаў Іэн Пэйс у інтэрв'ю парталу Rock Антэн.
Бліжэйшыя да Беларусі канцэрты тура пройдуць у Маскве (30 мая), Санкт-Пецярбургу (1 чэрвеня), Рызе (3 чэрвеня), Кіеве (6 чэрвеня).