Радыё

Гараганаў: залежнасць ад камп'ютарных гульняў падобна да наркаманіі

© Photo : портал "Настроение"Расійскі клінічны псіхолаг Артур Гараганаў
Расійскі клінічны псіхолаг Артур Гараганаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі клінічны псіхолаг Артур Гараганаў распавёў Sputnik аб негатыўных прыкладах гульнявой залежнасці ў дзяцей і дарослых і паказаў на небяспечныя сімптомы, аналагічныя алкагалізму і наркаманіі.
Гараганов: зависимость от компьютерных игр сопоставима с наркоманией

Усё часцей навукоўцы розных краін выказваюцца за тое, каб афіцыйна прызнаць камп'ютарную залежнасць захворваннем. За прызнанне гульняманіі выступаюць аўтары даследаванняў, якія ўстанавілі праяву ў залежных ад камп'ютара людзей сімптомаў хворых наркаманіяй і алкагалізмам. У прыватнасці, тэрапеўт з Вялікабрытаніі Стыў Поўп сцвярджае, што дзве гадзіны, праведзеныя за камп'ютарнай гульнёй, супастаўныя з прыняццем дарожкі какаіну.

Вядомы мінскі педыятр Дзмітрый Часноў - Sputnik Беларусь
Радыё
Часноў: колькі часу дзецям і дарослым можна сядзець за камп'ютарам

Расійскі клінічны псіхолаг Артур Гараганаў у гутарцы на радыё Sputnik Малдова прывёў прыклады сімптомаў, аналагічных наркаманіі, якія нельга выпускаць з-пад увагі.

"Самае простае — тое, што мы можам убачыць і распазнаць — гэта калі чалавек не можа знаходзіцца ў спакойным стане працяглы час без гэтай гульні. Калі яго ламае, калі ён адчувае адмоўныя эмоцыі, калі ён пачынае нервавацца і зведвае пэўныя дзівацтвы ў паводзінах. Калі бацькі заўважаюць, што ён становіцца нервовым, перастае вучыцца, становіцца агрэсіўным — гэта праява залежных паводзін", — сказаў псіхолаг.

Па словах суразмоўцы, нярэдка самі бацькі спрыяюць фармаванню гульнявой залежнасці ў сваіх дзяцей.

Спаборніцтвы па Counter Strike 1.6 - Sputnik Беларусь
Мінюст Беларусі зарэгістраваў федэрацыю кіберспорту

"Калі бацькі не могуць надаць дастатковай увагі дзецям, яны пераводзяць увагу дзіцяці ў гульнявую форму, фактычна падключаюць віртуальны працэс, і дзіця заахвочваецца. Але вось дастаць яго адтуль ужо больш складана", — дадаў Гараганаў.

Парады Артура Гараганава пра тое, якім чынам можна выцягнуць дзіця з віртуальнага свету, слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0