Гурт "КняZz" прадставіць у Мінску альбом "Вязні Даліны Сноў"

© Photo : Из личного архива Андрея КнязеваАндрэй Князеў
Андрэй Князеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэматыка тэкстаў альбома вельмі разнастайная – ад адыёзных гістарычных персанажаў да біблейскага сюжэту.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Новы матэрыял быў прадстаўлены шырокай аўдыторыі на галоўных летніх фестывалях Расіі, а з восені каманда адправілася ў маштабны гастрольны тур у падтрымку альбома. У Мінску "КняZz" прэзентуюць альбом 3 лютага, канцэрт пройдзе ў клубе Re:public.

Андрэй Князеў на цырымоніі ўручэння прэміі Чартова Дюжина - Sputnik Беларусь
Андрэй Князеў едзе ў Мінск, каб узгадаць Гаршанёва разам з беларусамі

На канцэрце, акрамя кампазіцый з новай плыткі "Вязні Даліны Сноў", прагучаць лепшыя песні з папярэдніх альбомаў гурта "КняZz", а таксама выбраныя хіты Князя часоў легендарнага "Караля і Шута".

У маі 2017 года пабачыў свет шосты паўнафарматны альбом гурта "КняZz" пад назвай "Вязні Даліны Сноў". У рэліз увайшло 13 кампазіцый, з якіх дзве — "Брат" і "Прывіды Там-Тама" — ужо адбыліся як радыёхіты. Летам на верхні радок хіт-параду "Нашага Радыё" ўзляцела яшчэ адна кампазіцыя — "Навука Білі Бонса", якая стала, на думку прыхільнікаў, адным з флагманаў плыткі.

Тэматыка тэкстаў гэтага альбома вельмі разнастайная — слухач знойдзе тут не толькі адыёзных гістарычных персанажаў, фальклорных і шмат у чым інфернальных герояў, але нават зварот да біблейскага сюжэту.

Канцэртная прэзентацыя альбому "Вязні Даліны Сноў" адбудзецца ў мінскім Re: Public 3 лютага; пачатак а 19-й гадзіне; кошт квіткоў ад 45 рублёў.

Стужка навiн
0