https://bel.sputnik.by/20171212/u-minsku-dzetak-buduc-chastavac-shvedskaj-kalyadnaj-kashaj-1032479916.html
У Мінску дзетак будуць частаваць шведскай каляднай кашай
У Мінску дзетак будуць частаваць шведскай каляднай кашай
Sputnik Беларусь
На мерапрыемстве таксама будзе прадстаўлены зборнік аўдыёкніг па творах шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста "Пэтсан і Фіндус". 12.12.2017, Sputnik Беларусь
2017-12-12T14:27+0300
2017-12-12T14:27+0300
2017-12-12T16:06+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101361/47/1013614793_0:125:1280:845_1920x0_80_0_0_9bd368ae22fb4079bd9ea46385a0f906.jpg
беларусь
мінск
швецыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101361/47/1013614793_10:0:1146:852_1920x0_80_0_0_7335e2a9ae5e4d4ed7769e1d3a392122.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
афiша , у беларусі, навіны , галоўнае, у свеце, культура, беларусь, мінск, швецыя, зміцер вайцюшкевіч, свэн нурдквіст, саюз беларускіх пісьменнікаў
афiша , у беларусі, навіны , галоўнае, у свеце, культура, беларусь, мінск, швецыя, зміцер вайцюшкевіч, свэн нурдквіст, саюз беларускіх пісьменнікаў
У Мінску дзетак будуць частаваць шведскай каляднай кашай
14:27 12.12.2017 (абноўлена: 16:06 12.12.2017) На мерапрыемстве таксама будзе прадстаўлены зборнік аўдыёкніг па творах шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста "Пэтсан і Фіндус".
МІНСК, 12 сне — Sputnik. У Мінску 21 снежня адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста "Калядная каша" ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч, паведамілі Sputnik у прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары імпрэзы абяцаюць, што ўрывак з кнігі шведскага аўтара прачытае і заспявае свае песні для дзетак Зміцер Вайцюшкевіч.
"Сустрэча адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў. Будзем разам частавацца сапраўднай шведскай каляднай кашай, піць какаву, слухаць казку і забаўляцца", — распавялі ў прэс-службе творчага аб'яднання.
На мерапрыемстве таксама будзе прадстаўлены зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста "Пэтсан і Фіндус" на трох CD — усе гісторыі вядомага шведскага аўтара (9 кніг) пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага катка Фіндуса ў агучцы па-беларуску Ганны Хітрык і Паўла Харланчука.
Дзе: кавярня "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33).
Калі: 21 снежня (чацвер) а 17-й гадзіне.
Кошт: уваход вольны.
У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўднымі і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку. Што можа здарыцца, калі людзі забываюць пачаставаць гномаў каляднай кашай, вы даведаецеся з кнігі Свэна Нурдквіста "Калядная каша".