МІНСК, 13 сне — Sputnik. Самыя папулярныя імёны для дзяцей у Беларусі ў гэтым годзе — Арцём, Іван, Сафія і Паліна, распавялі Sputnik у Міністэрстве юстыцыі.
Кожны год у Беларусі здзяйсняюць больш за 119 тысяч актаў аб нараджэнні дзяцей. Спецыялісты могуць падзяліцца і інфармацыяй аб самых запатрабаваных імёнах.
Напрыклад, у Мінску хлопчыкам у 2017-м часцей даюць наступныя імёны: Міхаіл, Арцём, Максім, Іван і Данііл. Дзяўчынак жа часцей за ўсё называюць Сафіямі, Ганнамі, Марыямі, Ксеніямі або Алісамі.
У цэлым жа па Беларусі самыя папулярныя імёны хлопчыкаў — Арцём, Іван, Мацвей, Цімафей, Максім і Аляксандр. Дзяўчынак па ўсёй краіне называюць Сафіямі, Палінамі, Марыямі, Алісамі, Варварамі і Арынамі.
Сярод больш рэдкіх імёнаў, якія сустракаюцца ў Беларусі: Оскар, Рафаэль, Мішэль, Нікалас, Рэнат, Ніколь, Адэліна, Алівія, Сафіна, Дамініка і іншыя.
Даюць, як адзначылі суразмоўцы Sputnik, часам бацькі дзецям і зусім незвычайныя для Беларусі імёны: для хлопчыкаў — Адольф, Клаўдзій, Мацвей, Патапій, Пракоп, Сымон, Спірыдон, Эрнст, Ян Караль або Яраполк, а для дзяўчынак — Аніса, Апалінарыя, Валенсія, Версанія, Яўсенія, Эстэр, Кансуэла, Клаўдзія, Славяна і Юстына.
Прывялі ў ведамстве і статыстыку за мінулы год. Так, у 2016-м самымі папулярнымі імёнамі для нованароджаных беларусаў былі Аляксандр, Арцём, Дзмітрый, Іван, Максім, Анастасія, Ганна, Дарыя, Марыя і Сафія.