Чыноўнікі пра прыватных Дзядоў Марозаў: трэба ствараць прыгажосць

© Sputnik / Виктор ТолочкоШэсце Дзядоў Марозаў
Шэсце Дзядоў Марозаў - Sputnik Беларусь
У камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама прапануюць кожнаму больш удзельнічаць у стварэнні свята для дзяцей.

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Праца з дзецьмі, у тым ліку і на забаўляльных мерапрыемствах напярэдадні Новага года, павінна быць прафесійнай і прыгожай, заявіла ў сераду журналістам намеснік начальніка аддзела выхаваўчай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая.

Напярэдадні ў Беларусі актыўна абмяркоўвалі існуючую ва ўстановах адукацыі забарону на прыцягненне паслуг прыватных акцёраў да святаў — у тым ліку Дзядоў Марозаў і Снягурак. 

Новы год, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Стала вядома, як доўга беларусы будуць адпачываць на Новы год

"Напэўна, гэта пішуць тыя людзі, якія былі ў мяне на сустрэчы — прыватныя прадпрыемствы, з якімі мы дамовіліся аб тым, як будзем працаваць. Мы, чыноўнікі, гаворым не пра пабочныя рэчы, а аб нашых дзецях. На чале ўсяго — нашы дзеці, гэта наша будучыня", — заявіла Вялікая.

Прадстаўнік камітэта патлумачыла: сёння неабходна гаварыць аб духоўнасці, якасці і прафесіяналізме.

"Мне прыкра чуць, што сёння тыя людзі, якія прыходзяць ва ўстановы адукацыі, нават не ведаюць, што такое адукацыйная праграма. Кожнаму я магу адказаць, гледзячы ў вочы, аб тым, што я раблю як чалавек, а не чыноўнік. Восьмы год у нас пройдзе акцыя камітэта па адукацыі "Падорым ўсмешку дзецям". Мы маглі б правесці на базе ўстаноў адукацыі, але мы сёння ідзем шырэй: ёсць дзеці ў шпіталях, напрыклад", — дадала прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Чыноўніца дадала, што прыйдуць на свята спецыялісты камітэта з Дзедам Марозам, Снягуркай і поўнай навагодняй праграмай. "Ужо знайшлі падарункі ад дабрачынных фондаў, з якімі будзем разам ўсё праводзіць. Вось калі я кажу "давайце пачынаць з сябе", — заклікала яна.

"Дабрыня і клопат пераможа. І адукацыйныя праграмы павінны быць прафесійнымі — не абавязкова акцёрскія. Можа чалавек мець педагагічную адукацыю, або акцёрскую. Галоўнае — якасць і прафесіяналізм, каб не парушыць дзіцячую псіхіку. Не проста шарыкі пакідаць — гэтым сёння нікога не здзівіш. Прыгажосць трэба ствараць і дабро, а для гэтага трэба папрацаваць", — падсумавала чыноўніца.     

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі