МІНСК, 13 сне — Sputnik. Дні беларускага кіно пройдуць у кінатэатрах Магілёва з 15 па 20 снежня, пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.
Праграма кінадзён уключае ў сябе меладраму "Салодкае развітанне Веры", ваенную драму "Я родам з дзяцінства", фільмы "Высокая кроў", "Цень ворага", драмы "Чорны бусел", "Шляхціц Завальня", "Людзі на балоце", дакументальныя працы "Ефрасіння Полацкая. Жыццё пасля смерці" і "Першадрук".
Таксама ў Магілёве адбудуцца кінавідэамерапрыемствы "Беларускі кінематограф учора і сёння", "Беларускі кінематограф у асобах", "Мая радзіма Беларусь у нацыянальным кінематографе", "Любімае беларускае кіно".
"Акрамя таго, гледачоў чакае дэманстрацыя кінаальманаха "Мы", які складаецца з пяці навэл ("Падарунак Санта-Клаўса", "Спадарожнік", "Дыялог", "Лялька", "Брачо") беларускіх рэжысёраў пра жыхароў сучаснага мегаполіса, пошукі праўды, любові, надзеі, сэнсу і свайго месца ў жыцці", — дадалі ў прэс-службе.