Google назваў інтарэсы беларусаў у 2017 годзе

© REUTERS / Peter PowerGoogle
Google - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Часцей за ўсё беларусы цікавіліся расійскімі серыяламі "Фізрук", "Вольга" і "Маладзёжка".

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Карпарацыя Google назвала самыя папулярныя пошукавыя запыты сярод беларусаў у адыходзячым годзе.

Яндэкс - Sputnik Беларусь
"Гульня тронаў", Ціхановіч і Мархалюк: што шукалі беларусы ў 2017-ым

Напярэдадні падобны рэйтынг прадставілі канкурэнты Google — кампанія "Яндэкс". Хоць у спісах папулярных запытаў і ёсць шмат агульнага, прыкметная і розніца паміж тым, што шукаюць беларусы ў розных пошукавых сістэмах.

Тройку самых папулярных пошукавых запытаў складаюць расійскія серыялы: новыя сезоны "Фізрука", "Вольгі" і "Маладзёжкі". Таксама актыўна шукалі беларусы інфармацыю пра "Еўрабачанне-2017" і новы сезон амерыканскай "Гульні тронаў".

Часцей за ўсё цікавіліся ў Google беларусы пра наступныя персоны: Вера Глаголева, Дзмітрый Мар'янаў, Дыяна Шурыгіна, Чэстэр Бэнінгтан і Міхаіл Задорнаў. Таксама ў спіс трапілі Ілона Навасёлава, Аляксандр Ціхановіч, Максім Мархалюк, Алег Якаўлеў і Ягор Клінаеў.

Самымі папулярнымі фільмамі назвалі "Фарсаж 8", а таксама "Яно" і новыя "Піраты Карыбскага мора".

Нарэшце, сярод пакупак года — аўтамабілі, спінеры, білеты авіякампаніі "Белавія", ровары і некаторыя іншыя катэгорыі.

Для параўнання: у свеце самым папулярным запытам года стаў ураган "Ірма", сярод жанчын рэйтынг узначаліла актрыса Меган Маркл, мужчын — тэлевядучы Мэт Лаўэр, самае папулярнае спартовае мерапрыемства — тэнісны турнір ва Уімблдоне, а найбольш запатрабаваны фільм — "Яно".

Стужка навiн
0