У Беларусі вітаюць рашэнне расійскіх калег і іх Алімпійскага камітэта аб тым, што краіна будзе прадстаўлена на Зімовых Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім Пхенчхане, адзначыў прадстаўнік Мінспорту Беларусі.
"Уявіць сабе любую Алімпіяду ці нейкія іншыя буйныя спаборніцтвы без удзелу расійскай каманды, без асноўных канкурэнтаў, партнёраў і саюзнікаў, без людзей, з якімі заўсёды цікава змагацца за прызавыя месцы, гэта ў галаве не ўкладваецца. Таму здорава, што каманда, якая прадстаўляе Расію, хоць і пад нейтральным сцягам і без выканання гімна, але будзе на Алімпіядзе", — сказаў Несцяровіч.
Несцяровіч: сітуацыя вакол зборнай Расіі трывожная і палітызаваная>>
Добра, што здаровы сэнс узяў верх, і было прынята кампраміснае рашэнне. Алімпіяда — гэта заўсёды вялікае спартыўнае свята, асноўная ідэя якога — аб'ядноўваць людзей, гуртаваць іх, а не размаўляць шляхам ультыматумаў або дэмаршаў, адзначыў суразмоўца Sputnik.
"Трэба ехаць і трэба на спартыўных пляцоўках і лядовых арэнах даказваць, хто сёння мацней, і дамагацца перамог у сумленнай барацьбе. Таму мы за сумленны спорт і чысты спорт, і за тое, каб спартсмены з розных краін былі максімальна прадстаўлены на Алімпійскіх гульнях", — сказаў Несцяровіч.
Каментар прэс-сакратара Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзіміра Несцяровіча слухайце на радыё Sputnik Беларусь.