19:50 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч
© Sputnik/ Роман Шантар

Несцяровіч: сітуацыя вакол зборнай Расіі трывожная і палітызаваная

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
3310

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч пракаментаваў радыё Sputnik Беларусь сітуацыю з магчымай забаронай удзелу зборнай Расіі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года.

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта на сваім пасяджэнні ў Лазане 5 снежня прыме рашэнне, забараняць ці не забараняць зборнай Расіі удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане. Расія ўжо страціла 11 узнагарод сочынскай Алімпіяды-2014, некалькі спартоўцаў дыскваліфікаваныя пажыццёва.

Балотны футбол, або як спартыўныя чыноўнікі запэцкаліся
© Sputnik/ Владимир Нестерович / Александр Шурмелев

"Сітуацыя трывожная, так, яна даўно стала палітызаванай. Усе бачаць, што проста метадычна ўзяліся за Расію і дзяўбуць яе з усіх бакоў. Гэта ўжо проста непрыстойна выглядае. Беларусь пацвярджае сваю жорсткую пазіцыю барацьбы з ужываннем допінгу. Але мы ўпэўненыя, што пакаранне павінна быць канкрэтным і асабістым. Нельга прыцягваць да адказнасці каманду, від спорту або, тым больш, краіну цалкам", — сказаў Несцяровіч.

Выканкам МАК заслухае даклады дзвюх камісій пад кіраўніцтвам Дзяніса Освальда і Самуэля Шмідта. Першая займалася пераправеркай допінг-пробаў, а другая — вывучэннем ролі дзяржавы ў стварэнні допінгавай сістэмы. Абвінавачванне будуўецца на паказаннях былога кіраўніка Маскоўскай лабараторыі Рыгора Родчанкава, а таксама на папярэднім расследванні канадскага юрыста Рычарда Макларэна.

Каментар прэс-сакратара Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзіміра Несцяровіча слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Тэги:
Допінг, Алімпійскія гульні-2018, МІжнародны Алімпійскі камітэт (МАК), Міністэрства спорту і турызму РБ, Уладзімір Несцяровіч, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы