Лясгасы Мінскай вобласці пачнуць прадаваць елкі з 20 снежня

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкНарыхтоўка навагодніх елак
Нарыхтоўка навагодніх елак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цэны на навагоднія дрэвы ў лясніцтвах будуць ніжэйшыя, чым на гандлёвых кропках.

МІНСК, 15 сне — Sputnik. Лясгасы Мінскай вобласці пачнуць рэалізацыю навагодніх елак грамадзянам ужо 20 снежня, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Мінскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні. 

У беларускай сталіцы грамадзяне змогуць купіць елкі да Новага года пазней — елачныя кірмашы адкрываюцца ў Мінску 22 снежня.

Нарыхтоўка елак - Sputnik Беларусь
У Менгарвыканкаме распавялі, колькі будуць каштаваць елкі

"З 20 снежня лясгасы аб'яднання пачнуць рэалізацыю навагодніх дрэў. Прадаваць лясгасы будуць не толькі навагоднія ёлкі, але і сосны, а таксама навагоднія букеты з галінак хвойных дрэў, елкі ў кадках", — сказалі ў аб'яднанні.

Там таксама паведамілі, што ў бягучым годзе лясгасы вобласці арганізуюць 246 гандлёвых кропак па продажы ёлак, у Мінску — 21, у гарадах вобласці — 63, у лясніцтвах — 162.

У ДВЛГА ўдакладнілі, што цэны на навагоднія дрэвы ў лясніцтвах будуць ніжэйшыя, чым на гандлёвых кропках.

Паводле інфармацыі аб'яднання, у 2017 годзе навагоднія елкі леснікі нарыхтоўваюць на спецыялізаваных плантацыях, прасеках, палосах адводу, лесасеках санітарных высечак, што не наносіць шкоды прыродзе. 

Стужка навiн
0