МІНСК, 18 сне — Sputnik. Аранжавы ўзровень быў аб'яўлены ў Беларусі на аўторак 19 снежня з-за завеяў, паведамілі Sputnik у панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Як раней папярэдзілі ў Гідрамеце, пагаршэнне ўмоў надвор'я чакаецца ў рэспубліцы ўжо ў панядзелак увечары.
"У аўторак 19 снежня па ўсходзе рэспублікі чакаецца завіруха. Уначы па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — моцны снег, узмацненне ветру", — сказалі ў Гідрамеце.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца ў выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную небяспеку, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымым ахвярам сярод насельніцтва.