МІНСК, 18 сне — Sputnik. Сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне ветру і пагаршэнне ўмоў надвор'я ў панядзелак у другой палове дня.
"У другой палове дня па паўднёвым усходзе рэспублікі снег, месцамі мяцеліца, у паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей моцны снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны слабы да ўмеранага, па паўднёвым усходзе моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра —4..+1°C", — паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Мінску ўсё будзе не так дрэнна: па прагнозах сіноптыкаў, істотных ападкаў не чакаецца, але на дарогах магчыма галалёдзіца. Таму ўсім, хто садзіцца сёння за руль, трэба прытрымлівацца максімальнай асцярожнасці падчас руху ці ўвогуле адмовіцца ад паездак на аўтамабілі.
Тэмпература паветра ў Мінску раніцай —1..-2°C, удзень 0..-1°C, увечары 0..-2°C.