Касцёл прэзентуе першае поўнае выданне "Новага Запавету" на мове

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальная бібліятэка
Нацыянальная бібліятэка - Sputnik Беларусь
З нагоды святкавання ў бягучым годзе 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі падрыхтаваў першы поўны афіцыйны пераклад на беларускую мову кніг Новага Запавету.

МІНСК, 18 сне — Sputnik. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 19 снежня адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання "Новага Запавету" на беларускай мове, паведамілі Sputnik у прэс-службе бібліятэкі.

Прэзентацыя кнігі Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста - Sputnik Беларусь
У Мінску прэзентавалі першы пераклад Новага Запавета на мову

З нагоды святкавання ў бягучым годзе 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі падрыхтаваў першы поўны афіцыйны пераклад на беларускую мову кніг Новага Запавету.

"Грунтоўная праца над перакладам біблійных тэкстаў была распачата ў 2002 годзе Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі", — распавялі ў прэс-службе.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Кандрусевіч: Новы Запавет на беларускай мове будзе карысны і Касцёлу

Секцыя ставіла перад сабой мэту стварыць дакладны пераклад зместу біблійных кніг на сучаснай і камунікатыўнай беларускай мове, трымаючыся прынятай у Касцёле тэалагічнай тэрміналогіі. Падставай для перакладу паслужылі самыя новыя крытычныя выданні Новага Запавету "Novum Testamentum Graece" (1993 і 2012 гг.), якія падаюць грэчаскія тэксты паводле найстаражытнейшых і найлепшых рукапісаў.

"Адметнасцю рыма-каталіцкага Новага Запавету на беларускай мове з'яўляецца дадатак, у якім знаходзяцца геаграфічныя карты тагачаснага свету, біблійны слоўнік, а таксама храналагічная табліца падзеяў, звязаных з агульнай гісторыяй чалавецтва", — дадалі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі