МІНСК, 18 сне — Sputnik. Рэканструкцыю сядзібы "Белая дача" сталічныя ўлады плануюць пачаць у верасні 2018 года, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.
"Цяпер інстытутам "Мінскграмадзянпраект" распрацоўваецца эскізны праект. Пасля яго ўзгаднення інстытут прыступіць да распрацоўкі будаўнічага праекта. Арыенціровачна ў верасні 2018 года будынак пачнуць рэканструяваць. Аб'ект мяркуецца выкарыстоўваць як культурна-асветніцкі цэнтр", — сказала начальнік упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Наталля Васілеўская.
"Белая дача" — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры канца ХІХ ст. Аб'ект уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У 1960-х у будынку размяшчаўся дзіцячы сад, з 1990 г. — Цэнтр беларускага фальклору.
З 2001 года сядзіба знаходзіцца ў нездавальняючым стане. У будынку адсутнічае ацяпленне, не функцыянуе водазабеспячэнне і каналізацыя. 6 снежня 2016 года "Белую дачу" набыла на аўкцыён ТАА "Сильвер Капиталл".
Зараз прадстаўнікі кампаніі дамаўляюцца аб супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў. У планах добраўпарадкаванне прылеглай да сядзібы тэрыторыі, у парадак плануюць прывесці і набярэжную ракі Лошыцы.