МІНСК, 18 сне — Sputnik. Амерыканская кампанія Apple можа зачыніць платны сэрвіс музыкі iTunes у 2019 годзе, пра гэта паведаміў партал Weraveyou.
Па інфармацыі выдання Apple, у апошні час сутыкнулася з падзеннем продажаў трэкаў з iTunes і з'яўленнем шматлікіх стрымінгавых сэрвісаў, якія за невялікую плату адкрываюць доступ да сваіх бібліятэк.
Адзначаецца, што Apple пасля закрыцця iTunes перавядзе свае бібліятэкі ў платны Apple Music, тым самым створыць канкурэнцыю буйным сэрвісам кантэнта, як YouTube, Spotify, SoundCloud і іншым. Магчыма, кампанія прадставіць карыстальнікам бясплатны пробны трохмесячны перыяд.
Пры гэтым у Apple Music з часам не будзе даступная неліцэнзійная музыка, якую карыстальнікі самі загружаюць на свае смартфоны.
Першая версія iTunes пабачыла свет у 2001 годзе і набыла папулярнасць на фоне плэераў iPod, якія з'явіліся ў той час. На іх запампоўвалі платны кантэнт з сервера. Пазней у iTunes з'явіўся і відэакантэнт.