"Зорныя войны: Апошнія джэдаі" за ўікэнд сабралі $450 млн

© REUTERS / Stringer Штурмавікі з фільма "Зорныя войны"
Штурмавікі з фільма Зорныя войны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Толькі ў ЗША касавыя зборы склалі $220 мільёнаў долараў, у Расіі фільм сабраў 8,5 мільёнаў.

МІНСК, 18 сне — Sputnik. Восьмы эпізод кінафраншызы "Зорныя войны: Апошнія джэдаі" па выніках першых чатырох дзён паказу сабраў 450 мільёнаў долараў ЗША.

Яна Кароль - Sputnik Беларусь
Уладкавацца на працу ў NASA і бясплатна схадзіць на "Зорныя войны"

Гэта самы паспяховы старт у 2017 годзе. Акрамя таго, пракат кінастужкі яшчэ не пачаўся ў Кітаі — там новая серыя сагі выйдзе на вялікія экраны толькі 5 студзеня 2018 года.

У сусветным пракаце новыя "Зорныя войны" з 15 па 17 снежня сабралі 230 мільёнаў долараў, у Амерыцы стужка зарабіла за чатыры дні 220 мільёнаў долараў ЗША.

Больш за ўсё працяг карціны сабраў у Вялікабрытаніі — $36,7 мільёна, у Расіі фільм атрымаў $8,5 мільёнаў.

Нагадаем, у 2016 годзе ў пракаце з'явіўся спін-оф "Ізгой-адзін: Зорныя войны. Гісторыі", тады стужка за чатыры дні пракату зарабіла 290,5 мільёнаў долараў.

Крытыкі на партале Rotten Tomatoes прысвоілі фільму рэйтынг 93% — для сусветных блокбастараў гэта высокі паказчык.

Карыстальнікі сацсетак таксама пакідаюць ухвальныя водгукі аб працягу карціны.

У 2012 годзе кампанія Disney купіла франшызу ў Джорджа Лукаса, набыццё абыйшлося ім у 4 мільярды долараў.

Рэцэнзію на новы эпізод "Зорных войнаў" можна праглядзець тут >>

Стужка навiн
0