МІНСК, 19 сне — Sputnik. Міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па арганізацыі школьнага харчавання створана ў Беларусі, паведамілі ў аўторак у прэс-службе ўрада рэспублікі.
Мяркуецца, што адмысловая рабочая група выпрацуе прапановы па парадку закупак і карэкціроўкі цэнаўтварэння пры арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі — дзіцячых садках, школах, ССНУ і ВНУ.
Група павінна будзе прааналізаваць сітуацыю з дзіцячым харчаваннем з улікам прымянення норм заканадаўства аб закупках і цэнаўтварэнні. Магчыма, у гэтай сферы зменяць і заканадаўства.
У законы можа быць унесены парадак закупкі тавараў юрыдычнымі асобамі, якія арганізуюць школьнае харчаванне, за ўласны кошт.
"Акрамя таго, будуць рыхтавацца прапановы аб карэкціроўцы заканадаўства для ўстанаўлення эканамічна абгрунтаванага парадку цэнаўтварэння на прадукцыю, што рэалізуецца ва ўстановах адукацыі", — паведамілі ў прэс-службе Саўміна.
Кіраваць групай будзе Уладзімір Калтовіч. Свае прапановы спецыялісты павінны ўнесці ў сціслыя тэрміны — да 21 снежня.