МІНСК, 19 сне — Sputnik. Віфлеемскі агонь у аўторак прыбывае ў Беларусь, яго першым "прыпынкам" у рэспубліцы будзе Гродна.
Віфлеемскі агонь — штогадовая акцыя, прымеркаваная да Свята нараджэння Ісуса. У яе рамках па ўсім свеце разносяць агонь, запалены ад размешчанай у базыліцы Раства Хрыстова нязгаснай лампады.
У аўторак Віфлеемскі агонь прыбывае і ў Беларусь — спачатку яго можна будзе ўбачыць у Гродна, дзе адбудзецца ўрачыстая перадача агню ў кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя. Як чакаецца, ужо 20 снежня будзе агонь і ў мінскіх храмах.
У Мінску паглядзець на Віфлеемскі агонь можна будзе ў Архікафедральным саборы Святога імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Убачыць агонь змогуць і жыхары іншых гарадоў Беларусі, куды яго таксама даставяць.