ДПК распавёў, як хутка патрапіць у Вільнюс на Новы год і Каляды

Падпісацца
З улікам чаканага павелічэння патоку транспарту падчас навагодніх святаў памежная служба прымае неабходныя меры, каб стварыць грамадзянам камфортныя ўмовы перасячэння дзяржаўнай мяжы.

МІНСК, 20 сне — Sputnik. Дзяржаўны памежны камітэт прагназуе павелічэнне патоку транспартных сродкаў у перыяд маючых адбыцца калядных і навагодніх святах.

Каляды і вакацыі 2017/18 ў Беларусі і ў суседзяў – інфографіка на sputnik.by - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Каляндар выхадных на Новы год - 2018 у Беларусі і суседніх краінах

У сувязі з гэтым памежная служба прымае ўсе неабходныя меры, каб стварыць грамадзянам найбольш камфортныя ўмовы перасячэння дзяржмяжы. У прыватнасці, калі перад пунктам пропуску ўзнікае чарга, павялічваецца і колькасць супрацоўнікаў органаў памежнай слубы у ПП, а таксама прымаюцца меры па пераразмеркаванню кантралёрскага саставу. З усімі суседнімі дзяржавамі арганізавана ўзаемадзеянне па пытаннях функцыянавання пунктаў пропуску, распавялі ў прэс-службе ДПК.

Адначасова вандруючых грамадзян просяць улічваць, што кожны пункт пропуску мае пэўную прапускную здольнасць. Акрамя таго, уплыў на хуткасць руху аказваюць і магчымасці кантрольных органаў сумежнай дзяржавы.

Вільнюс - Sputnik Беларусь
У Вільнюсе збіраюцца ўвесці турыстычны збор

ДПК рэкамендуе грамадзянам, якія плануюць паездку, улічваць усе гэтыя фактары і выбіраць аптымальныя маршруты. Менш загружаным пунктам пропуску, у прыватнасці, на літоўскім напрамку лічыцца ПП "Прывалка" ў 40 кіламетрах ад Гродна. Тут, па дадзеных ДПК, можна будзе больш аператыўна перасекчы мяжу. Таксама менш загружанымі з'яўляюцца пункты пропуску "Беняконі" і "Лоша".

На польскім напрамку можна скарыстацца пунктамі пропуску "Пясчатка" (каля 65 кіламетраў на поўнач ад Брэста) альбо "Дамачава" (45 кіламетраў на поўдзень ад Брэста).

ДПК нагадвае, што аператыўную інфармацыю аб чэргах на мяжы можна атрымаць у спецыяльным раздзеле партала Дзяржпагранкамітэта.

Стужка навiн
0