Facebook паведаміць карыстальнікам аб запазычанні іх фатаграфій

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкСацыяльная сетка "Фэйсбук"
Сацыяльная сетка Фэйсбук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пры знаходжанні фатаграфіі ў чужым акаўнце робат паведаміць пра гэта ўладальніку ілюстрацыі.

МІНСК, 20 сне — Sputnik. Сацсетка Facebook увядзе тэхналогію распазнання асоб, з дапамогай якой будзе распазнаваць фэйкавыя акаўнты з выкарыстаннем чужых фатаграфій, аб гэтым кампанія паведаміла ў сваім афіцыйным блогу.

Пры маніторынгу карыстальніцкіх акаўнтаў будзе выкарыстана тая ж тэхналогія, з дапамогай якой адзначаюцца на фотаздымках або відэа сябры. 

Сацыяльная сетка Укантакце - Sputnik Беларусь
Сацсетка "УКантакце" дазволіла выдаляць адпраўленыя паведамленні

"Новыя функцыі дапамогуць вам знайсці фатаграфіі, на якіх вы не адзначаны, і дапамогуць даведацца, калі іншыя карыстальнікі паспрабуюць выкарыстоўваць вашыя выявы ў якасці іх фота профілю", — гаворыцца ў паведамленні Facebook.

Атрымаўшы апавяшчэнне аб тым, што ў сацсетцы знаходзіцца фота з карыстальнікам, ён зможа адзначыць на ім сябе або паведаміць, што нехта размясціў чужую ілюстрацыю.

Такая функцыя дапаможа прадухіліць махлярства, паколькі пры стварэнні фэйкавых акаўнтаў, як правіла, выкарыстоўваюцца чужыя фатаграфіі. Таксама, на думку распрацоўшчыкаў сацсеткі, функцыя дапаможа людзям са слабым зрокам пазнаць тых, хто выяўлены на фота.     

Стужка навiн
0