МІНСК, 21 сне — Sputnik. Галаграма Уладзіміра Высоцкага выступіць у Маскве з аркестрам на сцэне "ВТБ Лядовы палац" падчас цырымоніі адкрыцця штогадовай прэміі "Чартавы тузін", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Нестандартнае рашэнне плануецца выкарыстаць на адкрыцці прэміі невыпадкова: у 2018 годзе паэту эпохі споўнілася б 80 гадоў. Галаграма стане сімвалічным мастом паміж мінулым і будучыняй, паміж аўтарскай песняй і рокам.
Новая тэхналогія актыўна выкарыстоўваецца на вядучых сусветных пляцоўках. Так, у 2012 годзе на канцэрце да 50-цігоддзя Віктара Цоя выступіў сам рок-музыкант, а ў 2014-ым на Billboard Music Awards на сцэну выйшаў Майкл Джэксан.
XI штогадовая нацыянальная прэмія "Чартавы тузін-2018" пройдзе 15 лютага 2018 года. У мультымедыйным шоу таксама прымуць удзел 25/17, "БИ-2", "Машина Времени", "ДДТ", Animal ДжаZ, LOUNA, BrainStorm, "СерьГа" і Вадзім Самойлаў.