Гісторыю беларускага Шэрлака Холмса прапануе слухачам Беларускае радыё

© Sputnik / Вадим Жернов / Перайсці ў медыябанкКадр з серыяла "Шерлак Холмс"
Кадр з серыяла Шерлак Холмс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы" – гэта гістарычны дэтэктыў, дзеянне якога адбываецца на пачатку ХVІІ стагоддзя ў родавым маёнтку шляхціца Станіслава Карловіча.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Першы нацыянальны канал Беларускага радыё 22 і 23 снежня прапануе аматарам радыёдраматургіі прэм'еру спектакля ў 2-х частках "Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы" па п'есе драматурга Ягора Конева, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Кадр з серыяла Шерлак Холмс - Sputnik Беларусь
Шэрлак Холмс: самы папулярны персанаж у гісторыі Бі-бі-сі

"Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы" — гэта гістарычны дэтэктыў, дзеянне якога адбываецца на пачатку ХVІІ стагоддзя ў родавым маёнтку шляхціца Станіслава Карловіча. Заблытаную справу яго забойства расследуе вядомы суддзя Андрэй Станкевіч, якога называюць беларускім Шэрлакам Холмсам. За сваю прафесійную кар'еру суддзя Станкевіч разблытаў шмат самых розных складаных спраў, але самай запамінальнай для нашчадкаў засталася справа Марыны Дастаеўскай. У ёй спалучыліся злачынства і пакаранне, пошук непрадказальнай праўды і такі гістарычны факт, паводле якога ледзьве не загінуў род Дастаеўскіх, што даў свету славутага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага", — распавялі ў прэс-службе.

Радыёверсію п'есы Ягора Конева падрыхтавала творчая група Першага нацыянальнага канала. У яе склад увайшлі рэжысёр-пастаноўшчык Алег Вінярскі, гукарэжысёр Валерый Бяляеў, рэдактар і кіраўнік праекта Галіна Шаблінская.

У галоўнай ролі суддзі Станкевіча — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мішчанчук, астатнія ролі выконваюць заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Лясная, Андрэй Душачкін, Аляксандр Шароў, артысты Андрэй Кавальчук, Кацярына Яворская, Ігар Сідорчык, Павел Еўтушэнка, народны артыст Беларусі Арнольд Памазан.

Прэм'ера адбудзецца 22 і 23 снежня ў праекце "Тэатр Беларускага радыё" ў 22:05.

Стужка навiн
0