Міні-завод па вытворчасці самагону выявілі ў лясным масіве паблізу вёскі Дзятавеччына Пружанскага раёна, паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Адзначаецца, што нелегальнае "прадпрыемства" было выяўлена праваахоўнікамі ў сераду падчас рэйду. На дадзены момант высвятляецца, каму належыць гэты агрэгат.
З пачатку года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці выяўлена 243 падобныя міні-заводы і самагонныя апараты, дадалі ва УУС.
Акрамя таго, супрацоўнікі УАПП УУС знішчылі каля 2,5 тысяч літраў самагонкі і больш за 60 тысяч літраў самагоннай брагі.
У снежні такі ж міні-завод быў знойдзены ў лясным масіве каля вёскі Верхаполле Гродзенскага раёна. "Прадпрымальнікамі" сталі два браты 1979 і 1994 гадоў нараджэння, якія на дадзены момант нідзе не працуюць.