Жыхары вялікіх гарадоў, нягледзячы на багацце месцаў для забаў і розных масавых мерапрыемстваў, часта адчуваюць адзіноцтва. Падобная з'ява апісваецца некаторымі даследчыкамі як "сіндром адзінокага натоўпу", гэта значыць "гарадская дзвіжуха" не замяняе галоўнага — рэальнага чалавечага цяпла і асабістай запатрабаванасці. Госця радыё Sputnik Беларусь, вядомы беларускі псіхолаг Лілія Ахрэмчык разглядае розныя аспекты гэтай праблемы.
Псіхолаг: самы моцны рухавік — гэта комплекс непаўнавартаснасці >>
"У невялікіх гарадах і пасёлках больш развіты "радавы" ўклад — стрыечныя, траюрадныя, усе адзін у аднаго на ўвазе, і падтрымка ўзаемная існуе. А ў вялікім горадзе мы абмежаваныя сваімі кватэрамі, маленькія "клеткі", і дапамагае нам сёння толькі інтэрнэт. Сацыяльныя сеткі трохі згладжваюць праблему адзіноты, як і карпаратыўная культура (дзе, праўда, часам падтрымліваецца канкурэнтнае асяроддзе, якое, наадварот, раз'ядноўвае людзей), але ілюзія запатрабаванасці, якую ствараюць сацыяльныя сеткі, не замяняе простага чалавечага цяпла, любові і і пяшчоты, сямейнай утульнасці", — мяркуе псіхолаг.
Псіхолаг: нашы страхі карысныя, яны могуць стаць выратаваннем >>
Гутарку з вядомым беларускім псіхолагам Ліліяй Ахрэмчык слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.