МІНСК, 22 сне — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашаюць на выстаўку дзіцячай творчасці "Калядныя замалёўкі — 2017", паведамілі Sputnik арганізатары.
"Калі калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё — спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці "Калядныя замалёўкі — 2017". Яна працуе з 22 снежня 2017 года па 21 студзеня 2018 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры", — заклікалі ў прэс-службе гістарычнага музея.
Выстава арганізавана па выніках аднайменнага конкурса "Калядныя замалёўкі — 2017" на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і праводзіцца ўжо пяты год запар. Сёлета арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і нараджэння Хрыстовага прадстаўлена 115.
"Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці — лепшыя ў свеце", — дадалі ў музеі.