МІНСК, 22 сне — Sputnik. Беларускі выканаўца Макс Корж у пятніцу паведаміў, што прыехаў у Кіеў, і паабяцаў сустрэцца з прыхільнікамі. Музыкант апублікаваў фота ў сацсетках з украінскімі штампамі ў пашпарце.
"Уезд адкрыты! Кіеў, я на месцы!" — напісаў Корж.
У лістападзе вядомаму музыканту забаранілі выезд ва Украіну, дзе ў яго павінен быў адбыцца канцэрт. Дадзенае рашэнне пракаментаваў журналістам памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян, які адзначыў, што Корж не зможа ўехаць у краіну на працягу трох бліжэйшых гадоў у сувязі з тым, што раней выступаў у Крыме.
Макс Корж наведваў Сімферопаль і Севастопаль летам 2015 года. У лютым 2016-га ўкраінскія ўлады абвясцілі, што выканаўца ўнесены ў спіс асобаў, уезд якім на тэрыторыю краіны забаронены. Разам з тым музыкант прыязджаў у Кіеў і Львоў.