Беларусаў чакаюць доўгія выхадныя — на каталіцкае Раство (25 снежня) ў рэспубліцы ўсё таксама будуць адпачываць. Цэлых тры вольных дня — выдатная нагода выбрацца з дому і актыўна правесці вольны час. Sputnik сабраў традыцыйную падборку самых цікавых падзей будучых выхадных 23-25 снежня.
Зорка на святы сваімі рукамі
У гэтую суботу ў "Майстэрні 6B" (пр. Незалежнасці, 179) пройдзе майстар-клас па стварэнні беларускай Каляднай зоркі — усё гэтак жа, як рабілі нашы продкі.
Вялікае ўпрыгожванне звычайна рабілі з пяці- ці васьмікутнікаў, у цэнтры размяшчалі абраз або малюнак з біблейскімі персанажамі. Можна будзе размясціць на постаці і свае дзіцячыя фотаздымкі з навагодніх святкаванняў — рэдакцыя Sputnik ужо паказала сябе ў дзяцінстве!
Усе неабходныя матэрыялы можна атрымаць прама на курсе ў майстэрні, аднак удзел у ім не бясплатны — 35 рублёў.
Канцэрт Oxxxymiron
У аматараў рэп-музыкі ў суботу будзе сапраўднае свята: з канцэртам у Мінск прыязджае расійскі рэпер Oxxxymiron — той самы, якога любяць мільёны падлеткаў і чый батл з Гнойным абмяркоўвалі некалькі дзён.
Выступіць Oxxxymiron у сталічным Палацы спорту 23 снежня, пачатак канцэрту — як і звычайна, у 19:00. Квіткі на яго выступ таксама нятанныя — ад 19,5 беларускіх рублёў.
Адзенне Belarus Fashion Week
Усе выхадныя ў сталічным ГЦ "Замак" будуць паказваць вопратку з Беларускага тыдня моды. "Шоурум" працуе ўжо з чацвярга, ён размяшчаецца на трэцім паверсе гандлёвага цэнтра. Вядома ж, модныя рэчы сезону можна не толькі ўбачыць, але, пры жаданні, і купіць.
Сярод удзельнікаў шоурума — дызайнеры Davidova, LEORGOFMAN, брэнды TON-IN-TON і Historia Naturalis, а таксама многія іншыя. Акрамя прагляду адзення, тут можна будзе стаць і ўдзельнікам майстар-класа ад стыліста Наталлі Шумак, а таксама госцем некалькіх модных паказаў.
Каляды ў Дудутках
У суботу ў 50 кіламетрах ад Мінска, у музейна-гістарычным комплексе Дудуткі, пройдуць традыцыйныя беларускія Каляды.
Арганізатары ўжо распавядалі Sputnik: падчас свята можна будзе "не толькі самагонкі выпіць, але і патанцаваць ад душы, з нацыянальнымі беларускімі забавамі і традыцыямі пазнаёміцца, пакаштаваць "каляднай куцці", паглядзець самабытны беларускі нацыянальны тэатр "Батлейка", паслухаць традыцыйныя харавыя царкоўныя спевы". Словам, будзе цікава і займальна.
Таму калі хочаце правесці выходныя за горадам і зладзіць сапраўднае свята — едзьце ў Дудуткі.
Вяртанне фільма "Джуманджы"
Памятаеце фантастычны фільм "Джуманджы" 1995 года? Галівуд зрабіў цікавы сіквел карціны — зараз героі стужкі трапляюць не ў настольную гульню, а ў прыстаўку, і пры гэтым ператвараюцца ў тыповых персанажаў: "суперкачка", "тоўстага разумніка" і іншых.
Няхай "Джуманджы" — і не шэдэўр, схадзіць на гэтую карціну лепш, чым на чарговыя "Елкі". Крытыкі прызнаюць: у фільме ёсць шмат выдатных і смешных момантаў, а мяркуючы па водгуках, задавальненне ад карціны атрымаюць многія гледачы.
Выстава кракаўскіх батлеек
У гістарычным музеі Беларусі працягваецца выстава пад назвай "Кракаўскія калядныя батлейкі" — цікавая магчымасць пазнаёміцца з дзіўным светам кракаўскіх батлеек. Памятаеце, як вывучалі батлейкі ў школе? На гэтай выставе ўсё куды больш цікава і прыгожа.
Прыйсці можна будзе на выставу аж да 12 студзеня, а гістарычны музей працуе штодня з 11:00 да 19:00. Цікава тут будзе і дзецям, і дарослым.