11 расійскіх спартсменаў пажыццёва адхіленыя ад удзелу ў алімпіядах

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкШыльда штаб-кватэры Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у Лазане
Шыльда штаб-кватэры Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у Лазане - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У спіс "адлічаных" увайшоў галоўны трэнер зборнай Расіі па санным спорце Альберт Дземчанка

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пазбавіў расійскага саначніка Альберта Дземчанку двух срэбных медалёў з Алімпійскіх гульняў 2014 года. Акрамя таго, спартсмен і яшчэ дзесяць яго расійскіх калег пажыццёва адхіленыя ад удзелу ў Алімпіядах у любой якасці, паведамілі ў  прэс-службе МАК.

Што думаюць беларусы пра рашэнне МАК у дачыненні да зборнай Расіі - Sputnik Беларусь
Відэа
Што думаюць беларусы пра рашэнне МАК у дачыненні да зборнай Расіі

Нагадаем, што Дземчанка завяршыў спартыўную кар'еру ў 2014 годзе і зараз займае пасаду галоўнага трэнера зборнай Расіі па санным спорце.

Акрамя яго ў спіс "адхіленых" увайшлі Іван Скобраў, Мікіта Крукаў, Таццяна Іванова, Аляксандр Бяссмертных, Людміла Удобкіна, Арцём Кузняцоў, Наталля Матвеева, Таццяна Бурына, Ганна Шчукіна і Максім Бялугін.

Стужка навiн
0