Радыё

Дудараў: у творчасці Барыса Герлавана багата любові

© Photo : Белорусский дом печатиБеларускі драматург, лаўрэат Дзяржпрэміі СССР Аляксей Дудараў
Беларускі драматург, лаўрэат Дзяржпрэміі СССР Аляксей Дудараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі драматург, лаўрэат Дзяржпрэміі СССР Аляксей Дудараў у эфіры радыё Sputnik Беларусь павіншаваў з 80-гадовым юбілеем народнага мастака Беларусі, славутага тэатральнага сцэнографа, прафесара Барыса Герлавана.
Дудараў: у творчасці Барыса Герлавана багата любові

Барыс Герлаван, заслужаны дзеяч мастацтваў, народны мастак Беларусі, прафесар Беларускай Акадэміі мастацтваў святкуе сёння, 25 снежня, свой юбілей – 80 год з дня народзінаў. Радыё Sputnik Беларусь звярнулася да драматурга Аляксея Дударава за віншаваннямі ў адрас юбіляра. Бо на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я. Купалы п'есы Дударава часцей за ўсё ідуць у сцэнічным вырашэнні Герлавана.

Беларускі музыка і прадзюсар Раман Арлоў - Sputnik Беларусь
Радыё
Арлоў: як літара "Ў" стала персанажам навагодняй казкі

"Мне пашчасціла з ім працаваць, і не адзін раз. Ён разумее і рэжысёра выдатна, і дылетанта – я кажу пра сабе. Ён проста чуе. У яго багата вучняў, з імі мне таксама пашчасціла працаваць, я хачу сказаць, што ў іх прысутнічае яго адбітак. У Барыса Федасеевіча багата любові, жадаю, каб яна ніколі яго не пакінула, і віншую са слаўным юбілеем", – сказаў Дудараў.

Барыс Герлаван нарадзіўся ў Кіраваградскай вобласці Украіны ў 1937 годзе. Пачынаў свой творчы шлях у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Яшчэ студэнтам тэатральна-мастацкага інстытуту прыйшоў у тэатр імя Я. Купалы, дзе працуе дагэтуль. З 1976 году стаў галоўным мастаком тэатру. З 1991 году выкладае курс сцэнаграфіі ў Акадэміі мастацтваў. 

Толькі на сцэне купалаўскага тэатра ён аформіў звыш 70 спектакляў. Ён аўтар сцэнаграфіі спектакляў у іншых тэатрах Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, лаўрэат шматлікіх міжнародных тэатральных фестываляў. Барыс Федасеевіч ў 2004 годзе стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўклад у выхаванне творчай моладзі. Сёння яго павіншаваў з юбілеем Аляксандр Лукашэнка. Рэдакцыя Sputnik Беларусь далучаецца да віншаванняў у адрас славутага дзеяча мастацтва.

Размову з драматургам Аляксеем Дударавым слухайце ў аўдыёзапісу радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0