"Няхай гэтае свята прынясе мір Хрыстовы ў вашыя сэрцы, а праз вас у вашы сем'і і ва ўсё наша грамадства", — сказаў арцыбіскуп.
Каталіцкія Каляды святкуюць па грыгарыянскім календары ў ноч з 24 на 25 снежня. Да гэтага часу ўжо гатовы святочную вячэру, за сталом прынята збірацца ўсёй сям'ёй. На стол звычайна ставяць посныя стравы, колькасць якіх абавязкова няцотная.
У касцёлах на Каляды праходзяць святочныя імшы, прыхаджане перад пачаткам службы ўзносяць малітвы каля імправізаваных ясляў немаўля Ісуса. У Беларусі імшы праходзяць як правіла на беларускай і польскай мовах.