Радыё

Мікульчык: традыцыйная беларуская куцця спрыяе амаладжэнню

© Sputnik / Дмитрий ВолоткоГісторык кулінарыі Алена Мікульчык
Гісторык кулінарыі Алена Мікульчык - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Продкі сучасных беларусаў былі вельмі мудрымі - усё святочнае застолле было выбудавана так, каб не нашкодзіць арганізму, распавяла шэф-повар, эксперт беларускай кухні, гісторык кулінарыі Алена Мікульчык.
Микульчик: традиционная белорусская кутья способствует омоложению

Стравы традыцыйнай беларускай кухні, у тым ліку і святочныя, валодаюць многімі карыснымі ўласцівасцямі, аб якіх часам нават не здагадваюцца сучасныя беларусы. Яскравы прыклад — традыцыйная куцця, з якой заўсёды пачыналася застолле, сказала эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык.

Бурачкi вараныя - Sputnik Беларусь
Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах

"На самой справе, беларуская куцця — гэта пярлоўка, і традыцыйна пярлоўка гатуецца вельмі доўга. Яна замочваецца на 12 гадзін, і потым яшчэ некалькі гадзін гатуецца ў печы. Гэта страва спрыяе выпрацоўцы калагена, то бок калі ўвесь час ужываць куцьцю, то гэта эфект амаладжэння. Традыцыйная куцця — гэта сімвал бясконцасці быцця", — распавяла Мікульчык.

Напрыканцы застолля традыцыйна падаваўся аўсяны кісель. Нашы продкі пілі яго, у тым ліку, і для таго, каб нейтралізаваць усе наступствы святочнага застолля для арганізма.

"Аўсяны кісель — гэта адзіны прадукт славянскай кухні, прызнаны афіцыйнай медыцынай як сродак лячэння і прафілактыкі шматлікіх захворванняў, ён спрыяе паляпшэнню імунітэту, умацаванню здароўя і самае галоўнае — пахуданню", — сказала шэф-повар.

Каментар шэф-повара, эксперта беларускай кухні, гісторыка кулінарыі Алены Мікульчык слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0