МІНСК, 25 сне — Sputnik. Да 7 градусаў цяпла чакаецца заўтра, 26 снежня, у некаторых раёнах Беларусі, пра гэта паведамілі беларускія сіноптыкі.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, будзе воблачна з праясненнямі. Па паўночным захадзе рэспублікі ўначы магчымы дождж і мокры снег, у некаторых месцах — слабы галалёд, на асобных участках аўтадарог — галалёдзіца. Удзень у аўторак ападкаў не чакаецца, будзе заходні вецер парывамі да 15 метраў у секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень у розных раёнах паветра прагрэецца ад 2 да 7 градусаў цяпла.
У дадзены момант розныя сэрвісы надвор'я не прадказваюць ні снегу, ні моцнага марозу на Новы год. Уначы з 31 снежня на 1 студзеня магчымы толькі невялікі "мінус" без ападкаў.