Відэа

Відэафакт: на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін, адкрылі памятную дошку

Падпісацца
Бронзавую дошку вагой 114 кг усталявалі на доме, дзе жыў і тварыў народны паэт Беларусі. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшло адкрыццё помніка.

На ўстаноўку памятнай дошкі ахвяравалі 145 чалавек. Па словах ініцыятара кампаніі па зборы сродкаў Глеба Лабадзенкі, грошы сабралі людзі, якія любяць і цэняць творчасць Рыгора Барадуліна.

Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін - Sputnik Беларусь
У Мінску адкрылі памятную дошку на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін

Бронзавую дошку стварыў скульптар Ігар Засімовіч, які два гады таму быў аўтарам помніка, усталяванага ва Ушачах на магіле народнага паэта Беларусі.

Скульптар прызнаўся, што працаваць над стварэннем памятнай дошкі было і цяжка, і лёгка.

"Цяжка таму, што адказнасць вялікая, а лёгка, таму што ўсё атрымлівалася", — растлумачыў Засімовіч.

Стужка навiн
0