Радыё

Матыліцкая: сэнс многіх калядных абрадаў - гэта абарона ад злых духаў

© Sputnik / Михаил ЛуханинНаталля Матыліцкая
Наталля Матыліцкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Фалькларыст і спявачка, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ Наталля Матыліцкая распавяла радыё Sputnik Беларусь, якія старажытныя абрады святкавання Каляд захаваліся да нашых дзён і што яны азначаюць.
Для продкаў сучасных беларусаў Каляды былі галоўным зімовым святам, звязаным з днём зімовага сонцастаяння і сімвалізуючым пачатак новага года — і сонечнага, і сельскагаспадарчага. Многія традыцыі святкавання істотна змяніліся з цягам часу, але ў кожнай ёсць сваё тлумачэнне.
Сучасныя калядоўшчыкі не абыходзяцца без сэлфі - Sputnik Беларусь
Фота
Як каза ў Крэва калядавала
Напрыклад, вядома, што ў старажытнасцi падчас святкавання па хатах хадзілі калядоўшчыкі. Да нашых дзён захавалася традыцыя, калі яны пераапраналіся ў вывернутыя навыварат кажухі, апраналі маскі жывёл, вадзілі з сабой "казу".
"Паходжанне абраду калядавання сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць. Сэнс абраду калісьці складаўся ў абароне ад злых духаў. Да прыходу ражаных гаспадары ставіліся вельмі сур'ёзна, імкнуліся іх шчодра адарыць і з задавальненнем прымалі ўсе пажаданні. Госці складвалі дары ў мех і адпраўляліся да наступнага дому", — распавяла Матыліцая.
Для гасцей ігралі музыкі на аўтэнтычных нацыянальных інструментах - Sputnik Беларусь
Фота
"Каляды" у Дудутках: танцы і забавы ад душы
Акрамя таго, яшчэ са старажытных часоў было вядома, што Каляды — лепшы час для варожб. Суразмоўніца Sputnik распавяла пра найбольш цікавыя прыклады калядных варожбаў, успомніла традыцыйныя калядныя стравы, а таксама пералічыла некалькі табу, якія са старажытных часоў звязаны з калядным перыядам.
Больш падрабязна пра старажытныя калядныя традыцыі беларусаў слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.
Стужка навiн
0