Песня Макса Каржа ўвайшла ў спіс хітоў па версіі "УКантакце"

Падпісацца
Сацыяльная сетка "УКантакце" ўручыла "першую сумленную" музычную прэмію.

МІНСК, 26 сне — Sputnik. Сацыяльная сетка "УКантакце" ўручыла ўласную музычную прэмію VK Music Awards, у рамках якой назвала самыя папулярныя ў 2017-м годзе песні.

Папулярны мінскі блогер зняў сваю версію кліпа Тает лед - Sputnik Беларусь
Відэа
Папулярны мінскі блогер зняў сваю версію кліпа "Тает лед"

Так, часцей за ўсё ў адыходзячым годзе карыстальнікі слухалі песню "Розовое вино" выканаўцаў Элджэй & Feduk — яе ва "УКантакце" паслухалі каля 200 мільёнаў разоў.

На другім месцы па папулярнасці сярод песен 2017 года — "Ламбада" T-Fest x Скрыптаніт, на трэцім — "Половина моя" ад MiyaGi & Эндшпіль.

Сярод замежных выканаўцаў найбольш папулярным сталі Imagine Dragons, група апярэдзіла нават "Despacito" Луіса Фонсі. Таксама ў рэйтынг увайшла песня "Тает лёд" гурта "Грыбы", "Сансара" Басты і шэраг іншых кампазіцый.

Патрапіў у рэйтынг і беларускі артыст — Макс Корж з песняй "Малый повзрослел".

Сацыяльная сетка пазіцыянавала сваю музычную прэмію як "першую сумленную" — яе пераможцаў вызначалі выключна па папулярнасці ў карыстальнікаў і колькасці праслухванняў на сайтах і ў дадатках "УКантакце".

Поўны спіс самых папулярных песен 2018-га па версіі сацыяльнай сеткі "УКантакце" апублікаваны ў супольнасці VK Music Awards.

Стужка навiн
0