МІНСК, 26 сне — Sputnik. Экспертная рада пры Цэнтры творчага развіцця рускай мовы склала топ-10 галоўных рускіх слоў 2017 года, пра гэта паведамляецца на інтэрнэт-партале "Год літаратуры".
У рэйтынгу лідзіруе слова "рэнавацыя". На другім месцы спісу апынуўся "біткоін", на трэцім — "хайп". У рэйтынг таксама ўвайшлі словы "таксічны", "батл", "допінг", "крыптавалюта", "фэйк", "бязвіз" і "дамаганне/харасмент".
Акрамя таго, эксперты выбралі пятнаццаць аўтарскіх неалагізмаў, у гэтым спісе лідзіруюць словы "дамагант", "гоп-палітыка" і "зламеніты".
У Экспертную раду ўваходзяць вядомыя пісьменнікі (Вячаслаў Курыцын, Алена Чэрнікава, Уладзімір Шароў, Таццяна Шчарбіна), а таксама журналісты, філолагі і лінгвісты.