"Зорныя войны" захоўваюць лідарства ў сусветным пракаце

© REUTERS / MARIO ANZUONIПрэм'ера "Зорных войнаў", архіўнае фота
Прэм'ера Зорных войнаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Толькі ў мінскіх госкінатэатрах за мінулы тыдзень "Зорныя войны" паглядзела крыху менш за 19 тысяч чалавек, хоць у грашовым выражэнні блокбастар і прайграў чарговым "Ёлкам".

МІНСК, 26 сне — Sputnik. Фантастычны блокбастэр "Зорныя войны. Эпізод 8. Апошнія джэдаі" захоўвае лідарства ў сусветным пракаце, сведчаць дадзеныя кінадыстрыб'ютараў.

Аркестр з Дартам Вэйдэрам сыграў Імперскі марш у Казахстане - Sputnik Беларусь
Відэа
Аркестр з "Дартам Вэйдэрам" сыграў "Імперскі марш" у Казахстане

Новыя "Зорныя войны" выйшлі ў шырокі пракат 14 снежня і з таго часу ўпэўнена захоўваюць лідарства па касавых зборах у свеце.

Так, па дадзеных на 26 снежня, у сусветным пракаце новы фільм сабраў больш за 777 мільёнаў долараў і мноства добрых водгукаў. У той жа час з пункту гледжання касавых збораў стужка ідзе менш паспяхова, чым папярэдні эпізод — "Абуджэнне сілы". Зрэшты, эксперты чакаюць, што сумарныя зборы "Апошніх джэдаяў" будуць больш за мільярд долараў, хоць і не дайдуць да адзнакі ў два мільярды.

"Зорныя войны" карыстаюцца папулярнасцю і ў беларускіх гледачоў. Так, па дадзеных сталічнага кінавідэапракату, у мінулы тыдзень у дзяржаўных кінатэатрах стужка выклікала самую вялікую зацікаўленасць — яе паглядзелі крыху менш за 19 тысяч чалавек.

У той жа час па памерах касавых збораў блокбастар Disney прайграў дзвюм прэм'ерам мінулага тыдня — расійскай камедыі "Ёлкі новыя" і камедыйнаму баявіку "Джуманджы".

Стужка навiн
0