Лукашэнка назваў непрымальным стаўленне МАК да расійскіх спартсменаў

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкШыльда штаб-кватэры Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у Лазане
Шыльда штаб-кватэры Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у Лазане - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў беларускіх спартсменаў таксама былі праблемы - у весляроў перад Алімпіядай у Рыа-дэ-Жанейра.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што стаўленне Міжнароднага алімпійскага камітэта да расійскіх спартсменаў перад Алімпіядай у Паўднёвай Карэі з'яўляецца непрымальным.

Што думаюць беларусы пра рашэнне МАК у дачыненні да зборнай Расіі - Sputnik Беларусь
Відэа
Што думаюць беларусы пра рашэнне МАК у дачыненні да зборнай Расіі

У аўторак 26 снежня ў Расіі прайшоў нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, у якім прыняў удзел і беларускі лідэр.

"Мы, Уладзімір Уладзіміравіч, перажываем шматлікія праблемы, якія перажываеце вы. Дапусцім, праблема, на якую вельмі хваравіта і востра адрэагавала грамадства РФ, — пытанне Алімпіяды, якая пройдзе ў Паўднёвай Карэі. Вы ведаеце нашу пазіцыю, з намі салідарныя кіраўнікі дзяржаў, прысутныя тут. Мы катэгарычна не прымаем падобнае стаўленне да расійскіх спартсменаў, да РФ", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў беларускіх спартсменаў таксама былі праблемы — у весляроў перад Алімпіядай у Рыа-дэ-Жанейра. "Нас дыскваліфікавалі і ўжытыя былі санкцыі. Праз два месяцы мы дабіліся ў судзе праўды, але час сыйшоў", — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, лідэры СНД падтрымліваюць РФ у сітуацыі, якая склалася, і, па вялікім рахунку, працэс быў палітызаваны.

Выканкам МАК часова адхіліў Алімпійскі камітэт Расіі, "чыстыя" расійскія спартсмены змогуць выступіць у Пхенчхане толькі ў статусе алімпійскіх атлетаў з Расіі пад алімпійскім сцягам. Гімн РФ выконвацца не будзе.

Перад летнімі Алімпійскімі гульнямі ў Рыа-дэ-Жанейра французская паліцыя правяла ператрус трэніровачнай базы зборнай Беларусі па веславанні. У выніку мужчынская каманда была адхіленая ад Гульняў. Пазней CAS апраўдаў беларусаў і прызнаў незаконным нядопуск беларусаў да галоўных стартаў чатырохгоддзя.

Стужка навiн
0